Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Мінсувязі Беларусі, Банк развіцця Кітая і Huawei будуць узаемадзейнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій

11 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Банк развіцця Кітая і Huawei Technologies будуць супрацоўнічаць у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адпаведны мемарандум бакі падпісалі сёння ў ходзе Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, мемарандум аб узаемаразуменні завізіравалі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і карпарацыі ZTE.

Супрацоўнічаць таксама маюць намер БДУІР і вытворцы абсталявання сувязі, што замацавана дакументальна.

У Мінску праходзіць Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум. Яго арганізатары - Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Усяго запланавана падпісанне больш як 20 пагадненняў у розных сферах дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі