Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2015

Мінскі інфацэнтр па атамнай энергіі дапаможа беларусам бліжэй азнаёміцца з будовай АЭС

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі дапаможа беларусам бліжэй азнаёміцца з будовай АЭС. Аб гэтым на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця цэнтра паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ДК "Расатам" па аперацыйным кіраванні Аляксандр Лакшын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі"Як паказваюць сацыялагічныя апытанні, асноўны страх людзей адносна атамнай энергіі звязаны з недахопам інфармацыі аб тым, што такое атамная энергетыка, атамная электрастанцыя. Чым бліжэй насельніцтва пражывае да ядзерных аб'ектаў, тым спакайней яно да іх ставіцца, таму што ёсць крыніцы інфармацыі. Чым далей ад аб'екта жыве чалавек, тым больш у яго апасенняў. Такія цэнтры прызначаны ў тым ліку зрабіць інфармацыю, звязаную з выкарыстаннем атамнай энергетыкі, даступнай для ўсіх грамадзян", - сказаў Аляксандр Лакшын. Сёння само існаванне атамнай энергетыкі без грамадскай прымальнасці немагчыма.

У сваю чаргу намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык выказаў упэўненасць, што адкрыты інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі створыць станоўчы імідж атамнай галіне, дапаможа школьнікам вызначыцца з выбарам прафесіі, а таксама рэалізаваць Беларусі і Расіі сумесныя праекты, тым самым умацоўваючы партнёрскія адносіны паміж дзяржавамі.

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергііМемарандум аб стварэнні ў Мінску інфацэнтра па атамнай энергіі быў падпісаны летам 2014 года ў Маскве ў час VI Міжнароднага форуму "Атамэкспа-2014". Тэхнічнае адкрыццё аб'екта ў Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адбылося ў канцы лістапада мінулага года.

Інфацэнтры па атамнай энергіі адкрываюцца пад эгідай дзяржкарпарацыі "Расатам" у рэгіёнах, дзе будуюцца або функцыянуюць аб'екты атамнай галіны. Цэнтр уяўляе сабой сучасны мультымедыйны кінатэатр, які спалучае панарамную 3D-праекцыю, камп'ютарную графіку і анімацыю, стэрэагук, інтэрактыўныя кансолі і персанальныя маніторы. Дзякуючы тэхналогіям, якія выкарыстоўваюцца, ствараецца эфект паглыблення гледача ў віртуальную рэальнасць. Усе сеансы і мерапрыемствы бясплатныя для наведвальнікаў.

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергііБазавы прадукт інфармацыйнага цэнтра - 45-мінутны мультымедыйны сеанс пазнавальнай праграмы "Свет атамнай энергіі". Праграма сеанса ўніверсальная, уключае некалькі інтэрактыўных віктарын і разлічана на непадрыхтаваную аўдыторыю. Для замацавання атрыманых ведаў наведвальнікі цэнтра могуць азнаёміцца з тэматычнымі буклетамі і асветнай літаратурай. Праграма сеанса разлічана як на школьнікаў ад 8 гадоў, так і на дарослую аўдыторыю. Акрамя яе будуць таксама даступны праграмы па астраноміі, прыродазнаўстве і краіназнаўстве на рускай і англійскай мовах.

Інфармацыйны цэнтр стане пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў рознага фармату. Ужо заўтра ў ім пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй для школьнікаў, студэнтаў, педагогаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Адкрыццё цэнтра па атамнай энергіі ў Мінску адбылося ў час работы VII Міжнароднай выстаўкі і канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь 2015". Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Аператарам выстаўкі з расійскага боку з'яўляецца кампанія "Атамэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі