5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтазавод паставіў 12 аўтобусаў у Краснадар (Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Тэхніка была закуплена па муніцыпальным кантракце для абнаўлення рухомага складу.
Новыя аўтобусы разлічаны на 101 месца. Яны трохдзвярныя, нізкападлогавыя, абсталяваны магутнымі кандыцыянерамі, USB-разеткамі і святлодыёдным экранам, а таксама месцамі для размяшчэння маламабільных пасажыраў.
Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5, 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.