14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны дыстрыб'ютар Мінскага аўтамабільнага завода ТАА "MAZ-TASHKENT" наладзіў прамысловую зборку тэхнікі МАЗ з CKD-камплектаў ва Узбекістане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Першай мадэллю стала шасі МАЗ-5337.
"Лакалізацыя зборачнага працэсу ва Узбекістане дазволіць Мінскаму аўтамабільнаму заводу пашырыць прысутнасць на рынку краін Цэнтральнай Азіі, а ў перспектыве - Ірана, Афганістана, Пакістана", - адзначылі ў прэс-службе.
Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.