13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зніжае мінімальныя рэкамендуемыя экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі з 14 лютага. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.
Мінімальныя рэкамендуемыя экспартныя цэны на малако часткова абястлушчанае і неразведзенае, сухія малочныя прадукты тлустасцю вышэйшай за 1,5 працэнта зніжаюцца на 5 расійскіх рублёў. На 20 расійскіх рублёў зніжаецца рэкамендуемая экспартная цана масла 72,5 працэнта і 82,5 працэнта.
Цэны рэкамендаваны рабочай групай, створанай распараджэннем прэм'ер-міністра ад 19 чэрвеня 2009 года нумар 63р "Аб стварэнні рабочай групы для штодзённага маніторынгу рэалізацыі малочнай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках".