Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2023

Мінсельгасхарч: Беларусь і Куба абмяркоўваюць пастаўкі сухіх малочных прадуктаў і мясных кансерваў

Мінсельгасхарч: Беларусь і Куба абмяркоўваюць пастаўкі сухіх малочных прадуктаў і мясных кансерваў
Фота з архiва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба абмяркоўваюць пастаўкі сухіх малочных прадуктаў і мясных кансерваў. Аб гэтым паведаміла ў час прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ксенія Мялешка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж Беларуссю і Кубай дастаткова актыўна развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. З нашага боку забяспечваецца экспарт малочнай прадукцыі, пры гэтым кубінская прадукцыя таксама карыстаецца вялікім попытам на нашым рынку. Сёння ў Мінсельгасхарчы праходзяць перагаворы з міністрам харчовай прамысловасці Рэспублікі Куба Мануэлем Санцьяга Сабрына Марцінесам. Асноўная тэма - гэта пастаўкі прадукцыі з Беларусі, пераважна сухіх малочных прадуктаў і мясных кансерваў. Акрамя таго, як напрамкі супрацоўніцтва будуць абмяркоўвацца навука і адукацыя", - расказала Ксенія Мялешка.

Паводле яе слоў, для кубінскага боку таксама даволі цікавы вопыт Беларусі ў харчовай прамысловасці. У сувязі з гэтым для дэлегацыі распрацавалі праграму, якая прадугледжвае наведванне беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў, у прыватнасці, птушкагадоўчых і малочных. Гасцям з Кубы будзе праведзена прэзентацыя прадукцыі і патэнцыялу нашай краіны. Акрамя таго, будуць арганізаваны перагаворы ў Банку развіцця.

"Акрамя таго дэлегацыя нашай краіны таксама знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Куба для пашырэння спіса акрэдытаваных прадпрыемстваў з мэтай паставак малочнай і мясной прадукцыі ў краіну, а таксама заключэння адпаведных кантрактаў. Спадзяёмся, што па выніках візіту кубінскай і беларускай дэлегацый тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыцца за кошт узаемных паставак", - рэзюмавала начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі