Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Жнв 2015

Мінпрам Беларусі і Мінэканомікі Малдовы падпішуць пагадненне для сумеснай зборкі аўтобусаў у Кішынёве

19 жніўня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства эканомікі Малдовы падпішуць пагадненне аб укараненні сумеснага праекта па абнаўленні аўтобуснага парку Малдовы, які прадугледжвае зборку аўтобусаў з беларускіх камплектуючых у Гарадскім аўтобусным парку Кішынёва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі Малдовы.

Праект гэтага пагаднення быў падрыхтаваны для рэалізацыі мемарандума аб укараненні сумеснага праекта па абнаўленні аўтобуснага парку Малдовы, падпісанага Мінпрамам Беларусі і Мінэканомікі Малдовы 16 ліпеня 2015 года ў Мінску. Плануецца, што міністэрствы дзвюх краін будуць весці маніторынг і каардынаванне ўкаранення праекта, які прадугледжвае, што кішынёўскі "Гарадскі аўтобусны парк" зоймецца зборкай аўтобусаў з камплектуючых і запчастак вытворчасці беларускага прадпрыемства МАЗ. Чакаецца, што за шэсць гадоў у Кішынёве збяруць 120 аўтобусаў, кошт кожнага з якіх складзе 125 тыс. еўра.

Рэалізацыя праекта будзе садзейнічаць развіццю і актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы і вырашэнню праблемы грамадскага транспарту ў Кішынёве. На балансе аўтобуснага парку малдаўскай сталіцы знаходзіцца цяпер больш за 130 аўтобусаў, з якіх амаль 12 працэнтаў не выкарыстоўваюцца з-за празмерна вялікага тэрміну эксплуатацыі (22-25 гадоў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі