Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2018

Мінлясгас у І паўгоддзі павялічыў інвестыцыі ў асноўны капітал больш як на 50 працэнтаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі ў першым паўгоддзі павялічыла інвестыцыі ў асноўны капітал больш як на 50 працэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у цэлым па арганізацыях сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі склаў Br88,3 млн, што ў супастаўных умовах больш за 150 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года", - сказалі ў прэс-службе. З агульнага аб'ёму інвестыцый больш за Br60 млн накіраваны ў актыўную частку капіталу, гэта значыць на машыны і абсталяванне, якое прыносіць аддачу.

Асноўным напрамкам прыцягнення інвестыцый у галіне па-ранейшаму з'яўляецца тэхнічнае пераўзбраенне лесанарыхтоўчай вытворчасці, удзельная вага якой у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал займае Br39 млн (44 працэнты). На другім месцы інвестыцыі ў лесагаспадарчую вытворчасць - больш за Br23 млн (26,5 працэнта), на трэцім - інвестыцыі ў развіццё дрэваапрацоўчых вытворчасцей - Br10 млн (11 працэнтаў).

Па выніках 2018 года плануецца інвесціраваць у лясную галіну Br135 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі