Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2020

Мінфін павялічыў цэны на каштоўныя металы, што скупляюцца ў фізасоб

Мінфін павялічыў цэны на каштоўныя металы, што скупляюцца ў фізасоб
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў павялічыла цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб. Адпаведная пастанова Мінфіна ад 4 сакавіка 2020 года нумар 8 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Цана за 1 г золата ў вырабах і ломе для 375 пробы павялічыцца да Br36,43; для 500 пробы - да Br48,57; для 583 і 585 проб - да Br56,83; для 750 пробы - да Br72,86. Для золата 900 пробы скупачная цана вырасце да Br87,43; для 916 пробы - да Br88,98; для 950 пробы - да Br92,28; для 958 пробы - да Br93,06.

Павелічэнне цэн на золата склала ад Br3,19 да Br8,13.

Плаціну 950 пробы будуць скупляць па Br54 за 1 г. Гэта на 62 капейкі даражэй.

Цана за 1 г серабра 750 пробы складзе 81 капейку, 800 пробы - 86 капеек (рост на 4 капейкі).

На 6 капеек вырастуць цаны на серабро 875 пробы (95 капеек), 916 пробы (99 капеек), 925 пробы (Br1), 960 пробы (Br1,04).

Пастанова ўступае ў сілу з 11 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі