Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2019

Мінфін падтрымлівае выхад кампаній Беларусі на даўгавы рынак РФ

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі падтрымлівае выхад кампаній краіны на даўгавы рынак Расіі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец на канферэнцыі Fitch Ratings "Беларусь у 2019 годзе: агляд па макраэканамічнай сітуацыі і банкаўскім сектары", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам хацелася б, каб карпараты ў тым ліку паспрабавалі сябе на расійскім рынку. Мы не бачым перашкод, сёння няма ніякіх абмежаванняў, трэба проста браць і працаваць", - адзначыў Андрэй Белкавец.

Паводле яго ацэнкі, расійскі рынак можа быць прывабным для беларускіх карпаратыўных пазычальнікаў.

"Мы плануем восенню зрабіць такую вучобу, запрасіць банкі расійскія, якія займаюцца арганізацыяй выпускаў аблігацый, запрасіць Маскоўскую біржу, дэпазітарый і для нашых эмітэнтаў у Беларусі прадставіць, як гэта ўсё (працэс размяшчэння аблігацый на расійскім рынку. - Заўвага БЕЛТА) працуе - якія патрабаванні, якія падыходы, колькі гэта каштуе, колькі гэта займае часу", - сказаў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі