14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінфін Беларусі будзе тэхнічна гатовы да размяшчэння еўрабондаў у I квартале, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усё ідзе згодна з планам, мы чакаем, што зможам у бліжэйшы час выйсці на рынкі еўрааблігацый, - сказаў Максім Ермаловіч. - Аднак тэхнічная гатоўнасць да выпуску будзе дасягнута ў I квартале, а мэтазгоднасць выхаду на рынак мы будзем вызначаць зыходзячы з яго стану".
"Усё залежыць ад таго, якой будзе агульнасусветная сітуацыя, якімі будуць стаўкі на рынку. Адпаведна, будзем прымаць рашэнне аб выхадзе на рынак зыходзячы з гэтага. Але тэхнічна падрыхтавацца да гэтага мы павінны ў самыя кароткія тэрміны", - дадаў міністр.
Мінфін ужо вызначыўся з банкамі-арганізатарамі і юрыдычнымі кансультантамі па выпуску еўрабондаў.
Што датычыцца аб'ёмаў размяшчэння, то Мінфін арыентуецца на закладзены ў бюджэце аб'ём размяшчэння дзяржаблігацый на знешнім рынку $1 млрд 350 млн за вылікам планавых пазык на расійскім рынку. "Мы арыентуемся на $1-1,2 млрд, але ўсё будзе вызначацца станам рынку і стаўкамі, альтэрнатывамі прыцягнення рэсурсаў, у залежнасці ад гэтага будзем прымаць рашэнне па аб'ёмах", - сказаў Максім Ермаловіч.