Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2017

Мінадукацыі Беларусі і кампанія Huawei плануюць супрацоўнічаць у сферы лічбавай трансфармацыі

Фота Міністэрства адукацыі Беларусі9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі і кампанія Huawei плануюць супрацоўнічаць у сферы лічбавай трансфармацыі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы міністра адукацыі Ігара Карпенкі з прадстаўнікамі карпарацыі Huawei і кансалтынгавай кампаніі Roland Berger, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінадукацыі.

Кампанія Huawei і міжнародная кансалтынгавая кампанія Roland Berger плануюць запуск даследавання ў мэтах распрацоўкі плана развіцця галіны інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у Беларусі.

"Развіццё ІКТ у сферах аховы здароўя і адукацыі з'яўляецца важным складнікам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады", - падкрэслілі ў ведамстве.

Ігар Карпенка ў час сустрэчы адзначыў, што ў краіне ўжо ёсць пэўныя напрацоўкі ў сферы адукацыйных тэхналогій. "Мы гатовы абмяркоўваць пытанні ўкаранення лічбавых тэхналогій у адукацыйны працэс, пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для IT-галіны. Апошнія гады мы дасягнулі высокага ўзроўню супрацоўніцтва, таму таксама можам абмяркоўваць пытанні пашырэння вывучэння кітайскай мовы на ўсіх узроўнях адукацыі і тыя праекты, якія накіраваны на ўзаемавыгаднае партнёрства", - сказаў міністр адукацыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі