Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_2692fad6b1b316c0afac10db088a4cd3, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 ММЗ прэзентаваў прадукцыю на форуме вытворцаў будаўніча-дарожнай тэхнікі ў Чэлябінску | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2022

ММЗ прэзентаваў прадукцыю на форуме вытворцаў будаўніча-дарожнай тэхнікі ў Чэлябінску

ММЗ прэзентаваў прадукцыю на форуме вытворцаў будаўніча-дарожнай тэхнікі ў Чэлябінску
Фота ММЗ

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод прыняў удзел у форуме будаўніча-дарожнай і спецыялізаванай тэхнікі "Буддарэкспа-2022" у Чэлябінску (Расійская Федэрацыя). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Экспазіцыю Мінскага маторнага завода падрыхтаваў філіял гандлёвага дома ММЗ "Уральскі", прадставіўшы малалітражныя рухавікі MMZ-3LD і MMZ-4DTI, дызель-генератарную ўстаноўку і кампрэсарную станцыю. "Менавіта гэта прадукцыя ММЗ найбольш запатрабавана ў рэгіёне. Пільная ўвага да беларускага вытворцы спецтэхнікі і дызельных матораў выклікана актыўнай прапрацоўкай у Расійскай Федэрацыі пытанняў імпартазамяшчэння", - расказалі ў прэс-службе.

Прадукцыя ММЗ адпавядае ўсім міжнародным нормам якасці і тэхнічных стандартаў, а магутнасці вытворчасці лёгка справяцца з узмоцненым попытам на яе.

Намеснікі генеральнага дырэктара ММЗ Алеся Чарныш і Іван Бакун, дырэктар Гандлёвага дома ММЗ Сяргей Гайцюкевіч правялі сустрэчы і перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі. "Многія партнёры Мінскага маторнага завода плануюць пашырыць лінейку прымяняемых рухавікоў ММЗ. Дэталі работы абмяркоўваліся на перагаворах з кіраўніцтвам Курганскага завода дарожных машын, Чэбаксарскага завода сілавых агрэгатаў, Каўроўскага механічнага завода і іншых. "Цікавасць да рухавікоў і спецтэхнікі ММЗ выказалі Няўянскі машынабудаўнічы завод, Чэлябінскі кампрэсарны завод, метралагічныя станцыі, якія працуюць на Урале, Далёкім Усходзе і ў Сібіры", - адзначылі ў прэс-службе.

Экспазіцыю ММЗ наведалі губернатар Чэлябінскай вобласці Аляксей Цекслер і іншыя афіцыйныя асобы.

Правядзенне форуму "Буддарэкспа" накіравана на развіццё машынабудавання, прэзентацыю перадавых тэхналогій, машын і абсталявання, стварэнне ўмоў для развіцця дзелавых кантактаў і супрацоўніцтва.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці - і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш чым 50 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі