13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод прадставіць сваю прадукцыю на міжнароднай выстаўцы "Інапрам. Цэнтральная Азія" ва Узбекістане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
На выставачным стэндзе беларускага вытворцы будуць экспанавацца трохцыліндравы рухавік MMZ-3LD, дызель-генератарная устаноўка МДГ 13/10 і кампрэсарная прычэп-станцыя ММЗ-ПВ 3.5/0.7. Спецыялісты галаўнога прадпрыемства і гандлёвага дома ММЗ будуць кансультаваць наведвальнікаў выстаўкі, адказваць на пытанні, якія датычацца ўсяго асартыменту выпускаемай на Мінскім маторным заводзе прадукцыі.
"Мэта ўдзелу нашага завода ў гэтым мерапрыемстве - пашырэнне рынку збыту прадукцыі ММЗ, а гэта міжнародная прамысловая выстаўка з'яўляецца добрай платформай для выхаду беларускіх кампаній на рынак Узбекістана і Цэнтральнай Азіі", - расказалі ў прэс-службе Мінскага маторнага завода.
Выстава пройдзе ў нацыянальнай выставачнай кампаніі "Узэкспацэнтр" у Ташкенце з 25 па 27 красавіка.