Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2015

Мясніковіч: Беларусь і Туркменістан плануюць стварыць СП па вытворчасці прадукцыі з бавоўны

26 сакавіка, Ашхабад /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан плануюць стварыць СП па вытворчасці прадукцыі з бавоўны. Аб гэтым паведаміў прадстаўнікам беларускіх і туркменскіх СМІ старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якая адбылася сёння ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы працуем над СП па вытворчасці прадукцыі з бавоўны. Рашэнне будзе прынята ў самы бліжэйшы час", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, гэты новы праект значна ўзмоцніць інтэграцыю, прамысловую кааперацыю. Выпускацца вырабы будуць у Беларусі, а іх рэалізацыя прадугледжваецца на рынках дзвюх краін і знешніх рынках.

На сустрэчы з прэзідэнтам Туркменістана размова ішла і аб ходзе работ па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. "Гэта ўнікальны праект, тут сабраны самыя лепшыя, самыя перадавыя тэхналогіі ў галіне перапрацоўкі, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Гурбангулы Бердымухамедаў лічыць, што Гарлыкскі камбінат будзе не проста камбінатам па здабычы руды і вытворчасці мінеральных угнаенняў, у планах - стварэнне дадатковых камбінатаў па вытворчасці прадукцыі на базе калійных солей".

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, на сустрэчы з прэзідэнтам Туркменістана "дамовіліся аб новых пастаўках чыгуначных вагонаў". Размова таксама ішла аб пастаўках беларускіх лякарстваў на туркменскі рынак.

Асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы. Цяпер у Беларусі навучаецца каля 10 тыс. туркменскіх юнакоў і дзяўчат. Гурбангулы Бердымухамедаў выказаў сваю задаволенасць падрыхтоўкай кадраў, якія потым будуць фарміраваць нацыянальную эліту Туркменістана.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што ў снежні 2015 года беларускі бок у шырокім складзе прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 20-годдзю нейтралітэту Туркменістана, і ў міжнароднай канферэнцыі пад эгідай ААН.

"У нас няма закрытых тэм, няма пытанняў, якія не могуць быць прадметам абмеркаванняў і ўзаемных адносін", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго ацэнкі, мэты, якія ставіла перад сабой беларуская дэлегацыя, дасягнуты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі