Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Чэр 2016

Мясніковіч адзначае ўклад СБ у садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч адзначае ўклад Сусветнага банка ў садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Сірылам Мюлерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер таксама выказаў удзячнасць Сусветнаму банку за канструктыўную пазіцыю ў рабоце з Беларуссю. Паводле яго слоў, партфель сумесных праектаў на сёння ацэньваецца прыкладна мільярдам долараў, актуальна грантавая падтрымка. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што менавіта ён у 1992 годзе падпісаў дакументы аб уступленні краіны ў Групу СБ. "Я манітору сітуацыю і бачу, што мы ўвесь час прырастаем новымі праектамі", - заўважыў ён.

Міхаіл Мясніковіч лічыць важнай ролю СБ у дыялогу Беларусі з Міжнародным валютным фондам. "Мы будзем вам вельмі ўдзячны, калі вы падтрымаеце беларускую пазіцыю ў гэтым дыялогу", - сказаў ён.

Сярод перспектыўных праектаў, на якіх можна было б сканцэнтравацца ў бліжэйшы час, Міхаіл Мясніковіч абазначыў інвестыцыі ў будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а таксама дадатковыя рэгіянальныя праекты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў.

Што датычыцца новай стратэгіі партнёрства Групы СБ для Беларусі, старшыня Савета Рэспублікі выказаў меркаванне, што яна павінна быць збалансавана з улікам інтарэсаў бакоў і грунтавацца на пазітыўных выніках, дасягнутых у ходзе рэалізацыі дзеючай стратэгіі, якая заканчваецца ў 2017 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі