1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 1 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі індыйскіх кампаній, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
"Адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі індыйскіх кампаній пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча як упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Індыяй, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку ход рэалізацыі праектаў шэрага індыйскіх кампаній".
У перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага гарвыканкама, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.