Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліп 2016

Мясніковіч і прынц Саудаўскай Аравіі абмеркавалі магчымасць стварэння сумесных навукова-практычных цэнтраў

4 ліпеня, Мінск /Віталь Арэшка - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і прэзідэнт Навукова-тэхнічнага цэнтра імя караля Абдулазіза прынц Каралеўства Саудаўская Аравія Туркі бін Сауд бін Махамед бін Абдулазіз аль-Сауд на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі магчымасць стварэння сумесных навукова-практычных цэнтраў у навукаёмістых галінах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Савеце Рэспублікі.

"Бакі адзначылі дадатную дынаміку супрацоўніцтва дзвюх краін у навукова-тэхнічнай сферы. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў разгледзець магчымасць стварэння сумесных навукова-практычных цэнтраў у навукаёмістых галінах, у прыватнасці, у фармацэўтыцы, оптаэлектроніцы", - расказалі ў Савеце Рэспублікі. Прэзідэнт Навукова-тэхнічнага цэнтра падтрымаў гэту ідэю.

Па выніках сустрэчы былі намечаны далейшыя шляхі паглыблення ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі