17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свабодная эканамічная зона "Мінск" і партовая асаблівая эканамічная зона "Ульянаўск" будуць развіваць супрацоўніцтва. Адпаведны мемарандум падпісалі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Сяргей Бубенька і генеральны дырэктар АТ "ПАЭЗ "Ульянаўск" Алег Непачатаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай СЭЗ.
Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў сферы прыцягнення інвестыцый і арганізацыі высокатэхналагічных экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей на тэрыторыі дзвюх краін.
Цырымонія падпісання адбылася ў час візіту беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым ва Ульянаўскую вобласць. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, у тым ліку рэзідэнтаў СЭЗ "Мінск" - Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі нумар 407 і ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл".
Кіраўніцтва адміністрацыі СЭЗ "Мінск" прыняло ўдзел у сёмым пасяджэнні рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з Ульянаўскай вобласцю і круглым стале па прамысловай кааперацыі і машынабудаванні, дзе прадставіла магчымасці свабоднай эканамічнай зоны як адной з найбольш выгадных беларускіх пляцовак для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Акрамя таго, у рамках круглага стала было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" і ўльянаўскім АТ "НВП "Завод Іскра".
У праграму візіту таксама ўваходзіць наведванне прамысловых прадпрыемстваў Ульянаўскай вобласці.