Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2023

МАЗ прадставіў тэхніку на чэмпіянаце Расіі "Лесаруб ХХІ стагоддзя"

МАЗ прадставіў тэхніку на чэмпіянаце Расіі
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ прадставіў тэхніку на восьмым чэмпіянаце Расіі "Лесаруб ХХІ стагоддзя", які прайшоў ва Усцьянскім раёне Архангельскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Па традыцыі акрамя спаборніцтваў у дні чэмпіянату праходзіць спецыялізаваная выстаўка лясных машын і абсталявання, дзе Мінскі аўтазавод прадставіў седлавы цягач МАЗ-64322J. Аўтамабіль аснашчаны рухавіком экалагічнага класа Еўра-5 і 12-ступеньчатай каробкай перадач, выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам для перавозкі сартыменту.

"Лесаруб XXI стагоддзя" - прафесійныя спаборніцтвы, дзе ўдзельнікам для выступлення прапануюцца новыя машыны вядучых вытворцаў. Чэмпіянат Расіі праводзіцца штогод з 2015 года. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінпрыроды РФ, Федэральнае агенцтва лясной гаспадаркі Расіі, Мінпрамгандаль, урад Архангельскай вобласці.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі