Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2023

Маскоўская вобласць стала лідарам па суме здзелак на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ

Маскоўская вобласць стала лідарам па суме здзелак на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ
Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маскоўская вобласць стала лідарам па суме здзелак на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе БУТБ.

"У студзені - верасні 2023 года рэзідэнты РФ у 1,8 раза павялічылі аб'ёмы здзелак на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў Беларускай універсальнай таварнай біржы. Пры гэтым больш як 64 працэнты ўсіх транзакцый прыпала на Маскоўскую вобласць, што робіць кампаніі з гэтага рэгіёна самымі актыўнымі карыстальнікамі платформы БУТБ. У пяцёрку рэгіёнаў-лідараў па аб'ёмах біржавога тавараабароту на пляцоўцы таксама ўвайшлі Ленінградская, Смаленская, Тульская і Свярдлоўская вобласці", - расказалі ў прэс-службе.

Такая статыстыка была агучана ў час семінара для экспартна арыентаваных прадпрыемстваў Маскоўскай вобласці "Біржавыя інструменты ў беларуска-расійскіх гандлёвых адносінах", арганізаванага рэгіянальным цэнтрам падтрымкі экспарту і гандлёва-прамысловай палатай. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 30 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія выпускаюць прадукцыю прамысловага прызначэння.

У час семінара разгледжаны розныя варыянты выкарыстання біржавога механізма ў знешнегандлёвай дзейнасці, асаблівасці акрэдытацыі кампаній-нерэзідэнтаў, парадак падачы заявак на куплю і продаж, а таксама інструменты страхавання рызык, даступныя ўдзельнікам таргоў. Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па пытаннях далейшага развіцця біржавога гандлю прамысловымі і спажывецкімі таварамі паміж Беларуссю і Маскоўскай вобласцю.

Па выніках дыскусіі дасягнута дамоўленасць аб прыцягненні на пляцоўку БУТБ вытворчых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, што базіруюцца ў Маскоўскай вобласці, чыя прадукцыя магла б быць запатрабавана ў Беларусі. Цяпер найбольшую ўдзельную вагу ў структуры біржавога імпарту з Маскоўскай вобласці займае электраабсталяванне, запчасткі для машын і тэхнікі, будаўнічы інструмент, клеючыя рэчывы і тэкстыльная сыравіна. Таму акцэнт будзе рабіцца на вытворцах названых тавараў. Адначасова будзе праводзіцца работа з беларускімі экспарцёрамі, гатовымі пастаўляць у Маскоўскую вобласць прадукцыю ўласнай вытворчасці, якая ў тым ліку адносіцца да імпартазамяшчальнай. Чакаецца, што такі комплексны падыход дасць магчымасць максімальна эфектыўна рэалізаваць магчымасці біржавой гандлёвай платформы і пашырыць кола яе пастаянных карыстальнікаў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стану на 1 кастрычніка 2023 года на БУТБ былі акрэдытаваны 1107 суб'ектаў гаспадарання з Масквы і Маскоўскай вобласці, што складае каля трэці ад агульнай колькасці расійскіх удзельнікаў біржавых таргоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі