Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2024

Манголія зацікаўлена ў імпарце беларускай мукі і малочнай прадукцыі

Манголія зацікаўлена ў імпарце беларускай мукі і малочнай прадукцыі
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мангольскія прадпрыемствы харчовай прамысловасці гатовы закупаць беларускія малакапрадукты і прадукцыю мукамольнай галіны на біржавых таргах. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік кампаніі "Юнайтэд Мерэс Машынеры", акрэдытаванай Беларускай універсальнай таварнай біржай у якасці біржавога брокера, які адказвае за прыцягненне на таргі рэзідэнтаў Манголіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне паставак на мангольскі рынак айчыннага сметанковага масла, сухога абястлушчанага малака і пшанічнай мукі. З патэнцыяльнымі пакупнікамі гэтых тавараў ужо дасягнуты адпаведныя дамоўленасці. Акрамя гэтага, плануецца павялічваць экспарт беларускага цукру, які цяпер карыстаецца павышаным попытам у мангольскіх вытворцаў безалкагольных напіткаў. Так, за апошні месяц цэны на гэту таварную пазіцыю на біржавых таргах БУТБ выраслі больш як на 10 працэнтаў, забяспечыўшы дадатковую выручку айчынным экспарцёрам.

"На развіццё біржавога гандлю з Манголіяй уплываюць два ключавыя фактары. Па-першае, лагістыка, паколькі нашы краіны размешчаны на даволі вялікай адлегласці адна ад адной, і кошт дастаўкі з улікам тарыфаў на чыгуначныя перавозкі можа складаць да 50 працэнтаў ад цаны тавару. А па-другое, узмоцнены камплаенс-кантроль з боку мангольскіх банкаў. Зрэшты, пры падтрымцы і садзейнічанні нашых партнёраў у Беларусі і Манголіі ўсе пытанні паспяхова вырашаюцца, аб чым сведчыць рост аб'ёмаў біржавых здзелак. Толькі за першы квартал бягучага года ў Манголію рэалізавана 2,7 тыс. т беларускага цукру. Наступны этап - арганізацыя закупак малакапрадуктаў і мукі. Пры гэтым мы супрацоўнічаем не толькі з прадпрыемствамі харчовай прамысловасці, але і плануем выйсці ў B2C-сегмент. Ужо цяпер вядуцца перагаворы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і дыстрыб'ютарамі, зацікаўленымі ў набыцці тавараў беларускай вытворчасці", - расказаў прадстаўнік кампаніі-брокера БУТБ у Манголіі.

Паводле даных БУТБ, у студзені-сакавіку 2024 года на экспартных біржавых таргах было рэалізавана 22 тыс. т белага цукру-пяску. Асноўнымі пакупнікамі былі кампаніі з Казахстана, Манголіі і Кыргызстана. Для параўнання за той жа перыяд мінулага года аб'ём здзелак склаў 1,4 тыс. т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі