Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2020

Малочка забяспечвае больш за 40 працэнтаў экспарту беларускай сельгаспрадукцыі

Малочка забяспечвае больш за 40 працэнтаў экспарту беларускай сельгаспрадукцыі
Фота з архiва

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля малочнай прадукцыі ў экспарце сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання складае 43,3 працэнта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"Экспарт малака і малочнай прадукцыі ў студзені-чэрвені склаў $1,179 млрд. Пастаўкі выраслі на 6,9 працэнта ў параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года. У натуральным выражэнні экспарт павялічыўся на 5,8 працэнта, у тым ліку сыроў і тварагу - на 10,1 працэнта, сухога натуральнага малака - на 1,3 працэнта, малака і згушчаных вяршкоў - на 30,2 працэнта, сухой малочнай сыроваткі - на 24,3 працэнта", - сказаў Аляксей Багданаў.

У структуры экспарту малочнай прадукцыі сыры і тварог займаюць 43,4 працэнта, масла - 16,9 працэнта, натуральнамалочная прадукцыя - 16,2 працэнта, сухое абястлушчанае малако - 11,1 працэнта, сухая сыроватка - 3,4 працэнта, сухое натуральнае малако - 3,1 працэнта, астатняе - 5,9 працэнта.

Беларуская малочная прадукцыя ў першым паўгоддзі была экспартавана ў 47 краін. Асноўныя краіны-імпарцёры - Расія, Казахстан, Кітай і Украіна. "Для экспарту ў КНР акрэдытавана 56 беларускіх малакаперапрацоўчых арганізацый. У гэту краіну ў студзені-чэрвені пастаўлена малака і малочнай прадукцыі на $32,6 млн, аб'ём экспарту вырас амаль у два разы. Асноўная наменклатура прадукцыі, якая пастаўляецца ў КНР, - сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка. Таксама рэалізуюцца на кітайскі рынак пітное малако ў спажывецкай тары, масла, сыры і тварог, сухое натуральнае малако", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

У ліпені 2020 года кітайскі бок разгледзеў матэрыялы для экспарту беларускіх малочных кармавых дабавак і даў станоўчае заключэнне. Партыі формул сумесей ААТ "Беллакт" паспяхова прайшлі даследаванне ў лабараторыі Шанхая, атрыманы пратаколы выпрабаванняў. Пакет дакументаў, неабходных для рэгістрацыі сумесей, накіраваны дыстрыб'ютару ў Пекіне для перакладу на кітайскую мову і далейшай перадачы ва Упраўленне па рэгуляванні рынку КНР для паўторнага аўдыту.

"Перспектыўнымі рынкамі для малочнай прадукцыі мы лічым краіны СНД, дзяржавы Азіяцкага рэгіёна, Персідскага заліва і Афрыкі", - дадаў Аляксей Багданаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі