Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2016

Макей лічыць рост экспартнага патэнцыялу адной з задач МЗС

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць рост экспартнага патэнцыялу адной з задач для МЗС. Аб гэтым міністр заявіў сёння на XVII Асамблеі дзелавых колаў "Выклік крызісу", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"У выступленні кіраўніка знешнепалітычнага ведамства былі адзначаны прыярытэты знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Падкрэслена, што асноўнай задачай міністэрства з'яўляецца ўстойлівы рост экспартнага патэнцыялу як асновы збалансаванасці знешнегандлёвых аперацый. Так, дзякуючы праведзенай рабоце ў 2015 годзе Беларусі ўдалося выйсці на дадатнае сальда ў гандлі з замежнымі краінамі", - расказалі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей таксама прапанаваў дзелавым колам больш актыўна выкарыстоўваць механізм зваротнай сувязі з МЗС, магчымасці ўзаемадзеяння з пасольствамі Беларусі, Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн, задзейнічаць Міжведамасны савет па знешнегандлёвай палітыцы. Ён адзначыў перспектыўнасць выхаду беларускага малога і сярэдняга бізнесу на знешнія рынкі са сваёй IT-прадукцыяй, запатрабаванасць транспартных, турыстычных, медыцынскіх, фінансавых і кансалтынгавых паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі