4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з дырэктарам ірландскай кампаніі "П'юа Энерджы" Торстэнам Меркелем, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Торстэн Меркель праінфармаваў міністра замежных спраў аб ходзе будаўніцтва фотаэлектрычнай станцыі магутнасцю 109 МВт для выпрацоўкі электраэнергіі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У цэлым ірландскі інвестар рэалізаваў у Беларусі некалькі праектаў у сферы аднаўляльнай энергетыкі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вопыт рэалізацыі праектаў у галіне зялёнай энергетыкі і перспектывы развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ў Беларусі.