23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 23 жніўня сустрэўся з дырэктарам сакратарыята Энергетычнага супольніцтва (ЭС) Янезам Копачам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы магчымага ўзаемадзеяння Беларусі і ЭС", - адзначылі ў прэс-службе.
Энергетычнае супольніцтва заснавана ў 2005 годзе з мэтай пашырэння еўрапейскага ўнутранага энергетычнага рынку, уключаючы краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. На гэты момант ЭС уключае ў сябе Еўрапейскі саюз (як асобнага ўдзельніка) і восем так званых партнёраў: Албанію, Боснію і Герцагавіну, Косава, Македонію, Малдову, Сербію, Украіну і Чарнагорыю. Статус наглядальніка ў гэтай арганізацыі маюць Арменія, Грузія, Нарвегія і Турцыя.