16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу са спецпрадстаўніком Расіі ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Азаматам Кульмухаметавым, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
У МЗС растлумачылі, што бакі абмеркавалі асобныя арганізацыйныя, тэхнічныя пытанні работы кантактнай групы і падгруп, якія функцыянуюць у яе рамках.
Цяпер у Мінску праходзяць пасяджэнні трох падгруп па Украіне: па палітычных пытаннях, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Пасяджэнні праводзяцца ў "Прэзідэнт-атэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме. Плануецца, што пасля пасяджэнняў рабочых падгруп пачне работу трохбаковая кантактная група з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.