3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 3 лютага сустрэўся са старшым віцэ-прэзідэнтам амерыканскай кампаніі "Каліган Інтэрнэшнл" Лоўрэнсам Баўэрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізуемыя амерыканскай кампаніяй камерцыйныя праекты ў Беларусі. Размова ішла ў тым ліку аб будаўніцтве ў Заслаўі завода па вытворчасці абсталявання па водаачыстцы. Разглядаліся таксама пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва беларускага боку з "Каліган Інтэрнэшнл".
"Каліган Інтэрнэшнл" уваходзіць у лік сусветных лідараў у сферы водаачышчальных тэхналогій.