25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАГАТЭ праводзіць у Астраўцы семінар па ўкараненні інтэграванай сістэмы кіравання на Беларускай АЭС, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей ДП "Беларуская АЭС" Эдуард Свірыд.
Мерапрыемства будзе прадаўжацца з 25 па 29 студзеня. Як чакаецца, на семінары будуць разгледжаны нарматыўныя патрабаванні і галіновыя стандарты Беларусі ў галіне забеспячэння якасці і кіравання, дзейнасць МАГАТЭ ў галіне сістэм кіравання. Эксперты прааналізуюць магчымасці сістэм кіравання для павышэння бяспекі і гарантый ядзернай культуры, а таксама ўрокі, атрыманыя з прымянення такіх сістэм у ядзерных праектах.
У семінары ўдзельнічаюць спецыялісты ДП "Беларуская АЭС", Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляд), Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі і інш.
Заняткі праводзяць эксперты МАГАТЭ, прадстаўнікі ЗША і Германіі.