Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2024

Лукашэнку далажылі аб перспектыўных напрамках развіцця "БЕЛАЗа"

Лукашэнку далажылі аб перспектыўных напрамках развіцця
Фота з архiва

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што "БЕЛАЗ" не дапусціць зніжэння тэмпаў вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 11 сакавіка, узгадняючы назначэнне на прадпрыемства новага кіраўніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду генеральнага дырэктара "БЕЛАЗа" быў узгоднены цяперашні намеснік гендырэктара - тэхнічны дырэктар прадпрыемства Сяргей Лесін.

"Сяргей Іванавіч, спаду не будзе?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

"Прымаем меры, каб да канца года захаваць тэмпы, якія былі набраны ў папярэднія тры", - сказаў Сяргей Лесін.

"Там тэмпы былі нядрэнныя", - заўважыў Прэзідэнт.

"Цяпер патрабуе нашай асаблівай увагі шахтавая тэматыка. Мы доследныя ўзоры з Магілёва (размова аб вытворчасці падземных самазвалаў. - Заўвага БЕЛТА) пераводзім на асноўную пляцоўку, каб паскорыць гэту работу. Па вагонах мы добра ідзём у гэтым годзе: 800 вагонаў на экспарт плануецца. Па галаўной пляцоўцы - гэта дыверсіфікацыя відаў прадукцыі: гэта цяжкі гідраўлічны экскаватар, гэта цяжкі 70-тонны грэйдар - тэхніка, аналагаў якой ні ў Кітаі, ні ў Расіі няма. Гэта значыць, пашыраючы лінейку, мы нацэлены на тое, каб захаваць аб'ёмы нават пры зніжэнні рынку кар'ерных самазвалаў", - акрэсліў планы кіраўнік завода.

"Але, Сяргей Іванавіч, каб гэта не было далёкай перспектывай. Вы правільна гаворыце: трэба доследныя ўзоры браць на галаўное прадпрыемства і вырабляць, прадаваць. Але не забудзьце аб якасці. Мы можам хутка пачаць гэта ўсё вырабляць, а потым будзеце кідацца па ўсім свеце і прыводзіць у парадак", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

У час размовы з журналістамі Сяргей Лесін падкрэсліў, што заходнія санкцыі сталі ў тым ліку ацэнкай значнасці прадпрыемства: "Сапраўды, гэта акалічнасць (санкцыі. - Заўвага БЕЛТА), якая стварае дадатковыя цяжкасці ў частцы развіцця прадпрыемства. Але ўнесены мы былі (у санкцыйны спіс. - Заўвага БЕЛТА) 21 чэрвеня 2021 года. Лічу, гэта высокая ацэнка з боку заходніх канкурэнтаў нашай кампаніі як кампаніі, якая фарміруе эканамічную бяспеку нашай краіны. Увесь наш калектыў ганарыцца гэтым. І мы ў прынцыпе з высока ўзнятай галавой усе гэтыя праблемы, якія былі нам створаны, пераадолелі. Гэта ўжо дакладна. Ніякіх сумненняў у тым, што мы добра спрацавалі ў частцы работы з абмежаваннямі, няма".

Паводле слоў новага гендырэктара, "БЕЛАЗ" паспяхова працуе і актыўна мадэрнізуе асноўную пляцоўку ў Жодзіне, рэалізуе вялікія інвестпраекты ў Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях на даччыных кампаніях, а таксама ў Магілёве.

"Вельмі добрыя вынікі мы атрымалі па 2023 годзе. Мы раслі, пачынаючы з 2021 года, вельмі сур'ёзнымі тэмпамі. Практычна 200 працэнтаў, калі гаварыць за трохгадовы перыяд. Вядома ж, планка зададзена высокая. Але ў бягучым годзе і Прэзідэнтам пастаўлена задача, і мы перад сабой яе такой бачым, - захаваць дасягнутыя тэмпы і аб'ёмы", - падкрэсліў Сяргей Лесін.

Гаворачы аб перспектывах, ён расказаў пра планы па павелічэнні прысутнасці прадпрыемства на рынках і пашырэнні асартыменту прадукцыі. "Мы ўжо гэта робім у шахтавай тэхніцы - там, дзе мы былі не так шырока прадстаўлены. Але на фоне санкцыйных абмежаванняў расійскі рынак у гэтай частцы вызваліўся, у нас з'явіліся магчымасці, якія мы з мінулага года выкарыстоўваем. Мы ўжо доследную эксплуатацыю ўзораў правялі. Ведаем, што змяніць, што дабавіць. Ужо на этапе падпісання сур'ёзных кантрактаў на 2024-2025 гады ў гэтай галіне", - заявіў кіраўнік прадпрыемства.

Развіваецца і вытворчасць чыгуначных вагонаў у філіяле завода ў Магілёве: "Радуе аб'ёмамі, экспартнымі пастаўкамі. Наша магілёўская пляцоўка таксама мадэрнізуецца. Ужо ўводзяцца ў эксплуатацыю новыя фарбавальныя комплексы. Механічная апрацоўка корпусных дэталей - абсталяванне лініі ўжо ў закупцы і недзе ў мантажы".

Такім чынам, за кошт павышэння надзейнасці, якасці тэхнікі і асваення новых ніш прадпрыемства бачыць перспектыву свайго якаснага развіцця. Што датычыцца новых ніш, Сяргей Лесін канкрэтызаваў: "Шахтавая тэхніка - у кароткай перспектыве. У сярэдняй перспектыве - гідраўлічныя экскаватары, якія ніхто не вырабляў на постсавецкай прасторы, цяжкія грэйдары звыш 70 т - таксама вельмі рэдкі ў частцы вытворчасці прадукт. Гэта наша будучыня - не толькі кар'ерныя самазвалы, але і спадарожныя прадукты".

Паводле слоў гендырэктара, у сегменце шахтавай тэхнікі "БЕЛАЗ" арыентуецца на цяжкі клас. "Гэта самазвалы, грузападымальнасцю 30-50 т, і гэта пагрузачна-даставачныя машыны грузападымальнасцю 16-17 т. У гэтым класе або заходняя тэхніка, або мы. Нашы кітайскія партнёры там не прадстаўлены", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб імпартазамяшчэнні асобных вузлоў, Сяргей Лесін прывёў даныя, што ў сярэднім каля 70 працэнтаў у складзе вырабляемых машын - гэта беларуска-расійскія камплектуючыя і матэрыялы. Астатняе закупляецца ў дружалюбных краінах. "Тым не менш, мы працуем над тым, каб мець у сябе ў лінейцы тэхніку, якая блізкая да 97-99 працэнтаў у частцы лакалізацыі ў Беларусі і Расіі. І такія ўзоры ёсць. Але пакуль гэта работа ў працэсе, і каб на 100 працэнтаў пакрыць увесь наш прадуктовы партфель патрэбны час", - сказаў кіраўнік прадпрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі