Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2020

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры на 2021 год: рост ВУП на 1,8 працэнта, інфляцыя ў межах 5 працэнтаў

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры на 2021 год: рост ВУП на 1,8 працэнта, інфляцыя ў межах 5 працэнтаў

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры на 2021 год. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падпісаны ўказ нумар 480 "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год". Дакументам устанаўліваюцца наступныя важнейшыя параметры, накіраваныя перш за ўсё на паляпшэнне якасці жыцця:

рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на ўзроўні 101,6 працэнта,

забеспячэнне ўзроўню беспрацоўя ў працаздольным узросце па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы на ўзроўні 4,2-4,4 працэнта,

увод жылля ў эксплуатацыю, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, - не менш як 1 млн кв.м,

утрыманне росту цэн на сацыяльна значныя тавары на ўзроўні не больш як 104,9 працэнта (снежань 2021 года да снежня 2020 года). Гэты паказчык у якасці важнейшага ўстаноўлены ўпершыню. Ён уключае ў сябе змяненне цэн на асноўныя тавары, якія выкарыстоўваюцца насельніцтвам штодзённа. Таму для сацыяльнай абароненасці насельніцтва мэтавы параметр паказчыка ўстанаўліваецца ніжэйшы за ўзровень агульнай інфляцыі (5 працэнтаў),

забеспячэнне долі інвестыцый у асноўны капітал у ВУП на ўзроўні 21,3-21,7 працэнта,

дасягненне росту ВУП у 2021 годзе - 101,8 працэнта.

Для дасягнення вызначаных указам важнейшых параметраў прагнозу ўраду даручана зацвердзіць мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год, які забяспечвае мабілізацыю рэсурсаў для аднаўленчага росту эканомікі пры захаванні макраэканамічнай збалансаванасці.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ нумар 481 "Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2021 год".

Манетарная палітыка ў 2021 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш як 5 працэнтаў.

Забеспячэнне цэнавай стабільнасці будзе дасягацца Нацыянальным банкам у рэжыме манетарнага таргетавання пры дапамозе кантролю над аб'ёмам грашовага прапанавання. Збалансаванаму росту грашовага прапанавання будзе садзейнічаць падтрыманне ў рэальным выражэнні працэнтных ставак у эканоміцы на дадатным узроўні.

Захаванне фінансавай стабільнасці будзе ажыццяўляцца шляхам рэалізацыі мерапрыемстваў па абмежаванні сістэмных рызык, падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў, забеспячэнні бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і некрэдытных фінансавых арганізацый, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама эфектыўнай работы плацежнай сістэмы.

Камунікацыйная палітыка Нацыянальнага банка будзе накіравана на павышэнне адкрытасці і празрыстасці праводзімай у Беларусі грашова-крэдытнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі