Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2019

Лукашэнка запрашае ўзбекістанскія прадпрыемствы больш актыўна працаваць на беларускім рынку

Лукашэнка запрашае ўзбекістанскія прадпрыемствы больш актыўна працаваць на беларускім рынку

1 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае ўзбекістанскія прадпрыемствы больш актыўна працаваць на беларускім рынку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання разам з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым выстаўкі "Зроблена ва Узбекістане", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з прадстаўленымі экспазіцыямі, а Шаўкат Мірзіёеў расказаў яму аб прадукцыі, якую прывезлі на выстаўку каля 80 прадпрыемстваў з Узбекістана. У сваю чаргу ўзбекістанскія вытворцы ў час размовы з лідарамі дзвюх дзяржаў адзначылі, што I Форум рэгіёнаў, які адбыўся напярэдадні, надаў імпульс наладжванню двухбаковых кантактаў, дапамог у пошуку партнёраў.

Аб супрацоўніцтве з Беларуссю расказалі прадстаўнікі ІТ-сферы. Яны звярнулі ўвагу, што ва Узбекістане створаны ІТ-парк, прэферэнцыі ў якім аналагічныя тым, што створаны ў беларускім ПВТ. Гэта дае магчымасць спрасціць узаемадзеянне дзвюх краін у ІТ-сферы.

Нацыянальная выстаўка ўзбекскіх тавараў стала яшчэ адной пляцоўкай для прадаўжэння размовы паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў аб развіцці супрацоўніцтва і прамысловай кааперацыі.

Выстаўка "Зроблена ва Узбекістане" праходзіць з 29 ліпеня па 2 жніўня ў рамках афіцыйнага візіту Шаўката Мірзіёева ў Мінск. У 15 тэматычных раздзелах выстаўкі і 10 рэгіянальных экспазіцыях удзельнічаюць 80 прадпрыемстваў. Тэматычныя раздзелы прысвечаны машынабудаванню, нафтагазавай, хімічнай, горназдабыўной, электратэхнічнай, фармацэўтычнай, будаўнічай, тэкстыльнай, гарбарна-абутковай, інфармацыйнай галінам, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і вінаробству, турызму. На адкрытай пляцоўцы прадстаўлены 12 адзінак тэхнікі ўзбекістанскай вытворчасці - легкавыя і грузавыя аўтамабілі, гарадскі аўтобус, седлавыя цягачы і паўпрычэпы.

Выстаўка арганізавана Міністэрствам інвестыцый і знешняга гандлю і Міністэрствам эканомікі і прамысловасці Узбекістана пры падрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі