2 жніўня, Крывічы /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў поўнай забяспечанасці ўнутранага рынку прадуктамі харчавання. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу ў час наведвання Мядзельскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Абмяркоўваючы са спецыялістамі пытанні экспарту беларускай сельгаспрадукцыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Толькі не агаліце ўнутраны рынак".
Як запэўніў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Брыло, "праблем з унутраным рынкам не будзе".