8 лістапада, Орша /Кар. БЕЛТА/. Усе аграгарадкі павінны быць звязаны з раённымі цэнтрамі добрымі дарогамі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі b6 лістапада на сустрэчы з работнікамі аршанскай гарадской бальніцы нумар 1 імя Сямашкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адзін з медыкаў адзначыў, што Орша расшыраецца, але дарогі не ўсюды прыведзены ў парадак. Напрыклад, ёсць праблема з дарогай, якая вядзе да чыгуначнага вакзала ў раёне Усходні, асабліва гэта адчуваецца ў гадзіну пік.
"Я думаю, мы вырашым гэту праблему. Гэта не такая вялікая праблема", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Як далажылі гарадскія ўлады, гэтым пытаннем у горадзе займаюцца, ужо распрацоўваецца праектная дакументацыя.
Прэзідэнт адзначыў: пакуль у краіне будавалі буйныя трасы рэспубліканскага і міжнароднага значэння, мясцовыя дарогі засталіся ўбаку. Цяпер трэба заняцца імі. Прэзідэнт падкрэсліў: усе аграгарадкі павінны быць звязаны добрымі дарогамі з раённымі цэнтрамі, а тыя - з абласнымі.
"У нас такая праграма, мы хочам яе завяршыць. Нашым людзям трэба зрабіць нармальныя ўмовы, а не таптацца ўвесь час у Мінску", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.