20 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урад павінен удзяліць самую сур'ёзную ўвагу пытанням цэнаўтварэння. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю", - сказаў Прэзідэнт.
"Возьмем адно пытанне, хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.