Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Снж 2016

Лукашэнка: Умовы прыцягнення знешніх інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы прыцягнення ў краіну знешніх інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях прыцягнення знешняга фінансавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адным з важнейшых каналаў паступлення крэдытаў з'яўляецца банкаўская сфера. За апошнія гады ў Беларусі склаліся дзелавыя партнёрскія адносіны з шэрагам замежных банкаў, якія працуюць у краіне.

"Проста трэба варушыцца, грошай у свеце дастаткова. Вядома, ніхто раскідацца імі не будзе. Але наша краіна мае добрую крэдытную гісторыю, мы нікому ніколі не былі вінаватыя і не плануем мець пратэрмінаваныя крэдытныя рэсурсы або даўгі, таму трэба гэтым скарыстацца і працаваць. Працаваць і з заходнімі банкамі, і з нашымі філіяламі расійскіх банкаў. Але пры пазыцы трэба мець на ўвазе, што эканамічная бяспека і ўзровень золатавалютных рэзерваў - гэта святое, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - З гэтых падыходаў трэба зыходзіць пры вызначэнні мэтазгоднасці прыцягнення знешніх сродкаў. Нейкай гонкі за аб'ёмамі быць не павінна, каб не залезці ў неаплатныя даўгі. Умовы прыцягнення фінансаў павінны адпавядаць выключна дзяржаўным інтарэсам, мець выразныя перспектывы і мэту".

Паводле слоў Прэзідэнта, у першую чаргу рэсурсы патрэбны рэальнаму сектару. "Пытанне не ў тым, дзе іх знайсці і як. Размова пойдзе аб канкрэтных крэдытах, якія нам прапануюць. Не толькі мы просім у кагосьці (гэта нармальная практыка), а нам прапануюць сёння нашы партнёры. Перш за ўсё расійскія банкі. Нам трэба абмеркаваць правілы пазыкі, кошт гэтых крэдытаў, трэба ці не трэба іх браць, куды накіраваць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі ёсць канкрэтныя праекты, разлікі іх рэальнай акупнасці, і яны прымальныя, трэба вырашаць пытанне аб знешніх пазыках пад гарантыі ўрада".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі