Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2015

Лукашэнка: У Беларусі не будуць штучна падтрымліваць курс нацыянальнай валюты

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не будуць штучна падтрымліваць курс нацыянальнай валюты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходнасць 30-працэнтнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ўзнікла ў першую чаргу па знешніх прычынах. Да гэтага аналагічныя працэсы адбыліся ў Расіі, Казахстане, Украіне. "Гэта нашы асноўныя рынкі, куды мы прадаём прадукцыю. Мы не маглі трымаць нават па гэтых прычынах, - адзначыў Прэзідэнт. - І не стрымліваем цяпер. Вы гэта ведаеце. Абсалютна нідзе. Ніякіх інтэрвенцый Нацыянальнага банка. Як складваецца, так і складваецца цана нашай нацыянальнай валюты. І так будзе заўсёды. У гэта вы можаце паверыць, таму што ў нас няма лішніх грошай і ЗВР, каб падтрымліваць моцную валюту".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што адначасова ў краіне вельмі актыўна ўзяліся за цэнаўтварэнне. "Гэта значыць мы, ведаючы, што не можам вельмі сур'ёзна павысіць заработную плату, і каб яна была высокая ў доларах, мы пачалі стрымліваць цэны. Па ЖКГ мы нават адмовіліся ад штогадовага пяцідоларавага павышэння. І па многіх пазіцыях, дзе дзяржава рэгулюе цэны, мы іх замарозілі фактычна", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі