Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2016

Лукашэнка: Трэба прыстасавацца да прыродных умоў і ўзяць максімум у сельскай гаспадарцы

4 жніўня, Браслаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Трэба прыстасавацца да прыродных умоў і ўзяць максімум у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт растлумачыў, што мэта яго рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць не ў тым, каб падагнаць уборачную кампанію. "Людзі самі разбяруцца, калі і што ўбіраць. Мэта мая іншая. Мы, назначыўшы сюды (у Віцебскую вобласць. - Заўвага БЕЛТА) новага губернатара, паставілі перад ім задачу прынцыпова разабрацца з севазваротамі і тым, што мы тут будзем вырошчваць на зямлі, і якіх жывёл гадаваць. Другі год ідзе гэта цяжкая работа, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Тэрыторыя такая, што збожжавыя тут або кукурузу на зерне вельмі складана, амаль немагчыма ў асобных месцах вырошчваць. Таму трэба прыстасавацца да клімату. Перад губернатарам і ўсёй яго камандай стаіць задача прыстасавацца да прыроды і ўзяць максімум".

На думку кіраўніка дзяржавы, па такім жа прынцыпе неабходна развіваць эка- і агратурызм. "На тэрыторыі Браслаўшчыны вялікая колькасць пустуючых участкаў па 1,5-3 га. Трэба аддаць людзям, няхай яны развіваюць экатурызм. Няхай проста для сябе дом пабудуе, але ён прывядзе ў парадак гэты ўчастак, - сказаў беларускі лідар. - Таму вось тэма сённяшняй размовы - як ад усяго таго, чым багата Віцебшчына, прыстасаваўшыся да прыроды, атрымаць большы вынік".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што 2016 год з пункту гледжання надвор'я выдаўся ўдачным для сельскай гаспадаркі. "Так, праходзяць дажджы, і ўсе скардзяцца. Але трэба разумець, што ўборка - гэта не толькі збожжавыя. Уборка - гэта і бульба, і буракі, і іншыя культуры, гэта сады. А для іх патрэбна вільгаць. Мінулы год у нас быў вельмі сухі, узровень грунтавых вод апусціўся вельмі нізка, павысыхалі рэчкі і азёры. Бог нас выратаваў, што гэты год дажджлівы", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі