30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба дакладна ўвязваць планы будаўніцтва з канцэпцыяй развіцця відаў спорту ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба ўважліва паглядзець на загрузку інфраструктуры. Мы будуем сучасныя спартыўныя аб'екты, а яны нярэдка прастойваюць без справы. Гэта проста непарадак. Таму трэба дакладна ўвязваць планы будаўніцтва з канцэпцыяй развіцця відаў спорту ў краіне, у тым ліку па тэрытарыяльным прынцыпе. Акрамя таго, супастаўце неабходнасць будаўніцтва аб'екта і магчымасць яго эксплуатацыі ў далейшым. У нас, аказваецца, можна бяздумна пачаць будоўлю, а потым сутаргава шукаць грошы на яе завяршэнне. Патрэбна сістэма планавання", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Каардынаваць гэтыя пытанні павінна Мінспорту. "Даць справаздачу аб уводзе аб'екта ў строй - другаснае. Галоўнае - каб народ ішоў туды займацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"У нас створаны рэестр фізкультурна-спартыўных збудаванняў. З яго дапамогай Міністэрства спорту павінна кантраляваць абгрунтаванасць прымаемых рашэнняў. Ніводны аб'ект не павінен быць страчаны без санкцыі міністра. А ў нас сёння спартыўны аб'ект камусьці не падабаецца, нейкаму начальніку ў раёне або горадзе, - заўтра прададуць, склад там арганізуюць. Таму Міністэрства спорту неадкладна павінна ўзяць гэтыя пытанні пад кантроль", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.