c24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Было б нядрэнна давесці ўзровень сярэдняй заработнай платы па краіне да канца пяцігодкі да $700-800 і цудоўна, калі ён дасягне $1000. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі мы за пяцігодку па $700-800 сярэдняй зарплаты па краіне будзем мець - гэта будзе нядрэнна, а тысячу - цудоўна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама зрабіў акцэнт на неабходнасці падцягнуць зарплату нізкааплатных катэгорый работнікаў, чый узровень даходаў звычайна знаходзіцца на адзнацы меншай за сярэднюю заработную плату па краіне.