Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2016

Лукашэнка: Разам Беларусь і Расія могуць і павінны забяспечыць прарыў у навукова-тэхнічнай галіне

8 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Агульнымі намаганнямі Беларусь і Расія могуць і павінны забяспечыць прарыў у навукова-тэхнічнай галіне. Аб гэтым 8 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт упэўнены ў неабходнасці ствараць умовы для пашырэння супрацоўніцтва вучоных і канструктараў Саюзнай дзяржавы. "Свой важкі ўклад у яго арганізацыю могуць унесці расійскія рэгіёны, якія маюць буйныя навуковыя і прамысловыя цэнтры, моцныя вышэйшыя школы. Агульнымі намаганнямі мы можам і павінны забяспечыць прарыў у навукова-тэхнічнай галіне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння выйграюць тыя краіны, якія могуць імкліва асвойваць найноўшыя тэхналогіі. "Таму важнае месца ў тэматыцы форуму адведзена навуковаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, фарміраванню агульнай адукацыйнай прасторы. Гэтыя неад'емныя складнікі шматграннага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі маюць доўгатэрміновы перспектыўны характар", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі