Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы

Лукашэнка: Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармацыйнай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, можа, расійскія журналісты лепш працуюць у прафесійным плане, але ў пытаннях ідэйнасці, зместу, каштоўнасці матэрыялаў варта павучыцца ў беларускіх калег. "Мы ніколі сабе не дазвалялі ўшчаміць інтарэсы Расіі, каб нешта паказвалі, нешта не. Чаму вы баіцеся, што мы будзем прысутнічаць у вашай інфармацыйнай прасторы?" - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі каштоўнымі такія сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Важна, каб расіяне больш ведалі пра Беларусь, асабліва ў далёкіх рэгіёнах краіны. Такую форму супрацоўніцтва неабходна прадаўжаць.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў тэму супрацоўніцтва ў культурнай сферы. Рэгулярна праводзяцца Дні культуры Расіі ў Беларусі і наадварот, ёсць сумесныя праекты ў выдавецкай справе, у правядзенні выставак. Будзе разгледжана пытанне ўдзелу Беларусі ў культурным форуме, прысвечаным юбілейнай даце стварэння СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі