10 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні экспарту прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку з'яўляюцца важнымі для беларускага боку. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага ў час даклада аб актуальных пытаннях будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца буйнейшым партнёрам Беларусі. Прэзідэнт адзначыў, што неабходна разгледзець магчымасць пашырэння паставак беларускіх тавараў у Кітай. "Яны на сотні мільярдаў долараў купляюць. Як я ўжо гаварыў, трэба папрасіць, гэта нашы сябры, няхай купілі б у нас у гэтым годзе хаця б на $2-3 млрд беларускай прадукцыі, у наступным годзе - яшчэ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.