Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2015

Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы актываў базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця

22 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы актываў базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця па выніках праведзенай нарады, прысвечанай разгляду выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў дрэваапрацоўчай галіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас расказаў, што ў адпаведнасці з указам нумар 257 ад 24 чэрвеня 2015 года Банк развіцця правёў незалежны аналіз бізнес-планаў усіх дзевяці базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Па выніках гэтага аналізу было вынесена тры станоўчыя заключэнні, што з'явілася падставай для прыёму ў кіраванне актываў трох прадпрыемстваў - ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Віцебскдрэў" і РУВП "Навасвержанскі лесазавод".

Як адзначыў Сяргей Румас, шэсць прадпрыемстваў, што засталіся, маюць пэўны патэнцыял і могуць выйсці на рэнтабельную работу, аднак у тэрміны, устаноўленыя ўказам нумар 257, яны не могуць поўнасцю пагасіць існуючую крэдытную запазычанасць.

"Перспектыва гэтых шасці прадпрыемстваў была сёння тэмай разгляду на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. У выніку дыскусій Прэзідэнт прыняў рашэнне аб тым, што гэтыя шэсць прадпрыемстваў таксама будуць перададзены ад камерцыйных банкаў у Міністэрства фінансаў з перадачай кіравання Банку развіцця", - адзначыў старшыня праўлення.

"Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час завершым арганізацыйную работу з камерцыйнымі банкамі па прыёмцы ў кіраванне гэтых актываў", - дадаў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі