Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2015

Лукашэнка прапануе Індыі рэалізаваць сумесныя з Беларуссю праекты ў горназдабычы і нафтагазавым сектары

3 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Індыі рэалізацыю шэрага новых сумесных узаемавыгадных праектаў з Беларуссю. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З першых дзён незалежнасці Беларусі ваша краіна стала нашым верным і надзейным сябрам. За больш як дваццацігадовую гісторыю дыпламатычных адносін мы выбудавалі паўнацэнны партнёрскі дыялог. Сёння Беларусь гатова да яшчэ больш цеснага двухбаковага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам МукерджыАляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя могуць рэалізаваць праекты як у прамысловай, так і ў гуманітарнай сферах.

"Маючы сучасныя тэхналогіі, абсталяванне, мы гатовы ўдзельнічаць у мадэрнізацыі горназдабыўной галіны Індыі, павышэнні прадукцыйнасці яе нафтагазавага сектара", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам МукерджыАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшыя гады Індыя плануе значна павялічыць здабычу вугалю, што запатрабуе прыцягнення дадатковай тэхнікі для такой распрацоўкі. Паводле яго слоў, у Індыі працуюць ужо вялікагрузныя аўтамабілі БелАЗ і паказваюць высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі. "Мы прапануем завяршыць да канца 2015 года стварэнне ў вашай краіне ўласнага цэнтра сэрвіснага абслугоўвання такіх складаных машын. Гэта дасць магчымасць забяспечыць паўнацэнны ланцужок своечасовага, якаснага і эфектыўнага абслугоўвання беларускай кар'ернай тэхнікі ад яе продажу да эксплуатацыі", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі