Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка прапаноўваў Расіі ўдзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у абмен на акцыі "Башнафты"

Лукашэнка прапаноўваў Расіі ўдзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у абмен на акцыі "Башнафты"17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў Расіі ўдзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у абмен на акцыі "Башнафты". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расіяне часта крытыкуюць нас: "Лукашэнка не хоча прыватызаваць чатыры прадпрыемствы", - расказаў Прэзідэнт. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта буйныя прадпрыемствы, і Расія хацела б іх прыватызаваць. Напрыклад, вытворца трэйлераў і машын для перавозкі "Таполяў", ядзерных боегаловак, ракет. "Гэта толькі Беларусь вырабляе. У СССР гэта было магутнае прадпрыемства, мы яго захавалі і мадэрнізавалі. Таксама ў касмічнай галіне прадпрыемствы расіяне хочуць. "Інтэграл" ёсць - вылічальная тэхніка, інтэгральныя схемы - таксама хочуць прыватызаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што і ў Беларусі ёсць свае інтарэсы. "У вас ёсць інтарэс да гэтых прадпрыемстваў, вы хочаце іх выкупіць. У мяне ёсць інтарэс да здабычы нафты: каб не 25 млн т, якія мы перапрацоўваем у Беларусі, але 7-8 млн т мы маглі здабываць самі і пастаўляць у краіну. І калі была прыватызацыя "Башнафты", я накіраваў прапановы вашаму ўраду і кіраўніцтву. Давайце, беларусы зразумеюць, калі мы гэтыя прадпрыемствы з умовай, што яны будуць працаваць лепш, чым сёння, абмяняем на акцыі "Башнафты", якія вы "Раснафце" перадалі або прадалі. Да гэтага часу адказу няма, значыць, не хочуць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі