24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прапанаваў сумесныя меры па стымуляванні сферы транспарту і лагістыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пытаннях транспарту і лагістыкі шмат чаго зроблена, але патрэбнасці прадпрыемстваў растуць з кожным днём. У сувязі з гэтым патрэбны больш сур'ёзныя інвестыцыі ў развіццё чыгуначнай інфраструктуры, абнаўленне рухомага саставу, павелічэнне правазных магутнасцей, фінансавая падтрымка авіяперавозчыкаў.
"Неабходны меры па павышэнні загрузкі беларускіх і расійскіх аэрапортаў, сумесныя праекты, якія зробяць прасцейшымі і больш даступнымі зносіны паміж нашымі рэгіёнамі. Хоць ужо апошнім часам робіцца нямала", - заявіў ён.