9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрыць у Ніжагародскай вобласці Беларускі гандлёвы дом. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці РФ Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Было б нядрэнна, калі б мы стварылі гандлёвы дом у вас там для продажу беларускай прадукцыі. Думаю, што нам не толькі трэба ствараць гандлёвы дом па продажах прадуктаў харчавання, але трэба ствараць гандлёвы дом, дзе мы будзем прадаваць і прамысловыя тавары. Для людзей - тавары народнага спажывання. І адзенне, і абутак, і халадзільнікі, маразільнікі, тэлевізары. Усё, што неабходна для Ніжагародскай вобласці. Такі гандлёвы комплексны дом", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як растлумачыў Глеб Нікіцін журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, разам з беларускімі партнёрамі падабраны ўжо аб'ект для размяшчэння такога гандлёвага дома і цяпер чарга за беларускім бокам, каб прыняць канчатковае рашэнне. "Нам гэта вельмі цікава. Гэта павінен быць сучасны, дастойны нашага супрацоўніцтва і беларускіх вытворцаў цэнтр", - падкрэсліў губернатар.