Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2021

Лукашэнка перасцярог урад ад перабояў з пастаўкай цукру

Лукашэнка перасцярог урад ад перабояў з пастаўкай цукру

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне выказаўся аб перабоях з пастаўкамі цукру ў магазіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нядаўна з'явіліся паведамленні аб перабоях з пастаўкамі цукру ў магазіны. Гэтай інфармацыі Прэзідэнт здзівіўся. "З чаго раптам?" Запасы на складах велізарныя, і перапрацоўку пачалі. І раптам нешта там абвалілася. Глядзіце, мужыкі, яшчэ раз абваліцца - гэты абвал будзе ад гандлёвых сетак да ўрада", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

"Я разумею, калі нейкае няшчасце і чагосьці не хапае. Ці бачыце вы, "не паспелі завезці, лагістыка падвяла". Гэта што, у Вялікабрытаніі? Дзе вадзіцеляў не хапае, каб паліва завезці на запраўку. Дык я не Джонсан (прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. - Заўвага БЕЛТА), я ж ведаю, адкуль ногі растуць. Таму глядзіце, каб у нас ні па цэнаўтварэнні, ні па пастаўках у магазіны для насельніцтва не было перабояў з таварамі", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі