26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйныя сувязі дружбы і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне будуць садзейнічаць далейшай актывізацыі беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і прамысловай галінах.